Государственное учреждение
дополнительного образования
 
Центр творчества детей и молодежи 
 
"АГАТ"
Наши контакты:
г. Могилев, ул. Большая Машековская, д. 9 б
т. (8-0222) 73-82-99, (8-0222) 73-11-32
e-mail: ctdmagat@tut.by

Пашпарт праекта

 

Назва праекта: "Маляванка як казка"

Тып праекта: Даследча-творчы, практыкаарыентаваны. Дэкаратыўна-прыкладная творчасць.Метады, якія выкарыстаны ў праекце: збор інфармацыі па тэме праекта, у тым ліку на інтэрнэт рэсурсах, праца з літаратурай, сістэматызацыя, практычнае выкананне.Формы прадстаўлення вынікаў праекта: афармленне матэрыялаў даследавання. Правядзенне пазнавальнага занятка па маляванке ў групе малодшых выхаванцаў аб'яднання па інтарэсах выяўленча-мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Адлюстраванне".Установы i арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца праект: Грамадскае аб'яднанне магiлёўскiх рамеснiкаў «Шчырая Майстэрня», тэлеканалы БЕЛАРУСЬ 4 | Могилев, Магілёў-2, студэнцкае этнаграфічнае таварыства Магілёва, Этнахутар “Зялёны гай”, Установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы», бібліятэка-філіял № 4 імя М. Лермантава.

Тэрміны рэалізацыі праекта: 2018-2019  навучальны год.

Умовы эфектыўнасці:

  • распрацоўка інфармацыйнай і праграмна-метадычнай базы для ажыццяўлення мерапрыемстваў у рамках праекта;
  • педагагічная культура і прафесійная кампетэнцыя педагогаў;
  • ужыванне разнастайнасці формаў і метадаў дзейнасці, што дазваляюць навучэнцам заняць становішча суб'ектаў сацыяльнай дзейнасці;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння з партнёрамі ў рамках рэалізацыі праекта.

Запланаваныя вынікі:

  • пашырэнне ведаў вучняў аб традыцыйных беларускіх і мясцовых выяўленча-мастацкіх і дэкаратыўна-прыкладных відах творчасці
  • актывізацыя і развіццё творчага патэнцыялу вучняў;
  • выхаванне павагі да скарбаў беларускай культуры

 

Поўны тэкст матэрыялу па спасылцы:

Маляванка як казка