Государственное учреждение
дополнительного образования
 
Центр творчества детей и молодежи 
 
"АГАТ"

Версия для слабовидящих

Наши контакты:
г. Могилев, ул. Большая Машековская, д. 9 б
т. +375 222738299, +375 2227 31132
  • s1
  • s2
  • s3
  • s4
  • s5
  • s6
  • s7
  • s8

 

 

Магілёў багаты на таленты. Знаёмства з кожным таленавітым чалавекам гэта радасць адкрыцця. Такім адкрыццём для будучых журналістаў клуба “Святліца” стала сустрэча з мастаком Аляксандрам Суворавым.

Аляксандр Браніслававіч Сувораў нарадзіўся ў Магілёве ў 1957 годзе, скончыў сярэднюю школу № 3,  Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Накірункі яго дзейнасці — станкавы жывапіс, графіка, манументальнае мастацтва. З 1995 года Аляксандр Сувораў у складзе Беларускага саюза мастакоў. Яго творчы шлях пачынаецца з 1980 года. Зроблена многа, але ўлік сваіх прац і дасягненняў мастак не вядзе (былі персанальныя выставы, удзельнічаў у шматлікіх агульных праектах). Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленнікава, Шклоўскім краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях краін Еўропы і Амерыкі.

Па-вяснову сонечны выдаўся дзень, светла і ўтульна ў майстэрні Аляксандра Суворава.  Знаёмства  з мастаком адбылося нязмушана за кубачкам гарбаты і кавы ў атачэнні карцін: “Вежа”, “Піраміда”, “Вайдэлот”, “Сіні вецер”, “Выкраданне Еўропы”, “Іерархія”, “Магілёўскі дворык”, “Начны дазор”, “Медытацыя” і інш.

Энэргетыка ў майстэрні станоўчая, яна спрыяла шчырай размове аб вечным — аб мастацтве. Першае, што звяртае на сябе ўвагу пры знаёмстве з карцінамі Аляксандра Суворава, — гэта падмурак, на якім грунтуюцца сюжэты. А падмуркам служыць міфалогія — славянская, грэчаская, і не толькі. На міфалогіі мацуецца яго метафічнае бачанне свету і быцця, часу і прасторы. Мастак падкрэслівае медытатыўны бок жыцця, таму перавагу аддаеспакойным, задуменныммомантам.

Ва ўсіх творах Аляксандра Суворава прысутнічаюць сімвалічныя элементы з алегарычнымі канатацыямі. Найбольш частыя вобразы, якімі ён карыстаецца — марская ракавіна, музычныя інструменты, птушкі.

Карціны Аляксандра Суворава ўводзяць гледачоў у стан унутранай засяроджанасці, сузірання, пры якім дасягаецца катарсіс. Глядач міжволі скіроўвае думкі ў гістарычнае і міфапаэтычнае мінулае, задумваецца над культурнымі каштоўнасцямі свайго народа, краіны.

Пад час сустрэчы засяродзілі ўвагу на манументальнай творчасці мастака. Яго працы ёсць у музычным ліцэі, па вуліцы Ленінскай, ён распісваў  капліцу ў мемарыяльным комплексе Буйніцкага поля. Прысутныя мелі магчымасць паглядзець эскізы капліцы.

 

Мастак не любіць пытанняў кшталту, колькі часу Вы працавалі над карцінаю, што хацелі сказаць, як да Вас прыходзіць натхненне, на якія тэмы Вы пішаце. Так, банальныя пытанні. Мы і не задавалі такіх. Пацікавіліся толькі для каго ён піша.

“Цяжкае пытанне, — уздыхнуў Аляксандр Браніслававіч, —калі скажу, што для сябе — будзе няпраўда.Калі скажу, што для гледачоў — будзе няпраўда. Калі скажу, што дзеля грошай — таксама няпраўда. Магчыма, і першае, і другое, і трэцяе. Трэба ж за штосьці жыць. Але было б дакладней сказаць не для каго пішу, а чаму. Я пішу таму, што не магу не пісаць.”

 

Тамара АЎСЯННІКАВА

 

 

 

 

roo new 

gmis mogilev slogan

карта обрсети

баннер картинка

molodezhprotiv

 prydnyaproue

logo new 2

служба занятости

bannerkdn

облгаз

изображение viber 2023-02-06 15-17-30-205

football all

Scan20230418194242socsorobl22